Лацінская імперыя — Вікіпедыя

Лацінская імперыя

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Лацінская імперыя: феадальная дзяржаваманархія заходне-еўрапейскага тыпу, якая існавала ў 12041261 на частцы тэрыторыі Візантыі.

Была створаная французскімі і італьянскімі крыжакамі пасля заваявання імі Канстанцінопаля. У імперыю ўваходзілі раёны Балканскага паўвострава, паўночны захад Малой Азіі, астравы Эгейскага і Іанічнага мораў. Найбольшымі феадальнымі ўладаннямі былі каралеўства Фесалонікі, Ахейскае княства, Афінскае герцагства. У час існавання імперыі папы рымскія спрабавалі ўвесці на гэтых землях каталіцтва, але практычна без поспеху.

У выніку барацьбы грэчаскай арыстакратыі з крыжакамі ўзніклі самастойныя грэчаскія дзяржавы — Эпірскі дэспатат, Трапезундская і Нікейская імперыі. Унутраныя і вонкавыя канфлікты аслабілі Лацінскую імперыю, яна паступова траціла ўладанні. У 1205 яе войскі панеслі паразу ад балгараў, што спыніла экспансію крыжакаў на Балканах, а ў 1261 нікейскі імператар Міхаіл Палеалог узяў Канстанцінопаль, што паклала канец існаванню Лацінскай імперыі.


Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.6. Кішынёў — Манцэвічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 624 с.: іл., карты. С.281.
Cool lyrycs look Best Bass Guitar Forum Join Now! Nowe Forum licealistw Nowy seo katalog stron dodaj swj adres! zobacz ryba dla ciebie - Gloria victis - streszczenie - Króliki - Kampania wrześniowa - Streszczenia Pompy głębinowe impotencja ranking funduszy inwestycyjnych domy szkieletowe Obróbka CNC Województwo warmińsko mazurskie Zakopane Hotele